Атрыманы адсартаваны шклабой, ачышчаны ад старонніх прымешак (этыкетак, накрывак, дазатараў, дэкаратыўных элементаў і інш.), адсартаваны па колерах, з'яўляецца гатовай сыравінай для вытворчасці шкляной тары.

Выкарыстанне сыравіны такой якасці дазваляе шкляным прадпрыемствам павысіць эфектыўнасць вытворчасці за кошт выключэння дадатковых затрат на яго дасартаванне, знікае неабходнасць развіцця кустарных сартавальных вытворчасцей (з ужываннем ручной працы) непасрэдна на шклозаводах.

Якасць пасартаванай сыравіны адпавядае еўрапейскай і дазваляе цалкам выключыць імпарт шклабою.

Згодна з выпрабаваннямі, праведзенымі дзяржаўным прадпрыемствам "Інстытут НИИСМ", атрыманы ў працэсе сартавання шклабой па хімічным складзе адпавядае СТБ ДАСТ Р 52022-2003 "Тара шкляная для харчовай і парфумерна-касметычнай прадукцыі. Маркі шкла".
Увага!

ААТ "Белрэсурсы" - кіруючая кампанія холдынгу "Белрэсурсы" заключаюцца дагаворы на пастаўку сартраванага тарнага шклабоя (шклабой напаўбелы тарны, шклабой зялёны, шклабой карычневы, адсеў
(вычышчаная ад прымешак фракцыя змешанага шклабою дыяметрам да 0,6 мм)).

Магчыма дастаўка ўласным аўтатранспартам і вялікія аб'ёмы паставак прадукцыі чыгуначным транспартам.
ru
en
by
Кантактная інфармацыя:

Прозвiшча Iмя
Пасада
Тэлефон
Галімаў Гадад Гаджыевіч
Намеснік генеральнага дырэктара
+375 (17) 398-19-48
Раманоўскі Уладзіслаў Андрэевіч
Начальнік участка сартавання шклабою
+375 (17) 291-09-82
ААТ "Белрэсурсы" - кіруючая кампанія холдынгу "Белрэсурсы" Мiнск, вул. Казiнца, д.4, тэл. (017) 398-60-81, факс (017) 398-63-15