Звычайная версія
Памер шрыфту:
A
A
A
Колеравая схема:
К
К
К
РУС БЕЛ ENG

Аб холдынгу

Холдынг «Белрэсурсы» створаны ў студзені 2014 года. У холдынг уваходзiць 16 буйных аптовых і прамысловых арганізацый, асноўнымі відамі дзейнасці якіх з'яўляюцца аптовы і рознічны гандаль металапрадукцыяй, хімічнай прадукцыяй, гума-тэхнічнымі вырабамі, будаўнічымі матэрыяламі, вытворчасць прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння і тавараў народнага спажывання, вырабаў з пластмас, плёнкі, сінтэтычных мыйных сродкаў, кардоннай упакоўкі, збор (нарыхтоўка) другасных матэрыяльных рэсурсаў і іх перапрацоўка, арганізацыя працэдур закупак тавараў, работ, паслуг, у тым ліку дзяржаўных, аказанне лагістычных, брокерскіх і іншых паслуг.

Займаючы лідзіруючыя пазіцыі на рынках, холдынг «Белрэсурсы» мае разгалінаваную сетку складскіх комплексаў (спецыялізаваных і універсальных), размешчаных у Мінску, ва ўсіх абласных і ў многіх раённых цэнтрах рэспублікі, аснашчаных неабходным абсталяваннем для захоўвання і складской перапрацоўкі металапрадукцыі, хімічнай прадукцыі, будаўнічых матэрыялаў, машынабудаўнічай, электратэхнічнай і іншых відаў прадукцыі.

З'яўляючыся адным з лідэраў у галіне збору (нарыхтоўкі) другасных матэрыяльных рэсурсаў і іх перапрацоўкі, холдынг «Белрэсурсы» мае шырокую сетку накапляльных пляцовак па прыёмцы змешанага шклабоя ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама прыёма-нарыхтоўчых пунктаў для прыёмкі ў насельніцтва макулатуры, шклабоя, палімераў, РСО, металалому, адходаў бытавой тэхнікі.

Холдынг «Белрэсурсы» укамплектаваны высокакваліфікаванымі кадрамі, якія маюць вялікі практычны вопыт. Агульная колькасць работнікаў холдынгу складае больш за 2,5 тысячы чалавек.