РУС БЕЛ ENG

Працэдуры закупак

Беларускаму канцэрну па матэрыяльных рэсурсах правядзенне тэндэраў на закупку тавараў для арганізацый, што фінансуюцца з рэспубліканскага бюджэту, па вызначанаму Міністэрствам гандлю пераліку ўпершыню даручана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2002 г. № 1478 «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2009 г. № 1944 і ад 9 сакавіка 2000 г. № 305» з 1 студзеня 2003 г.

У далейшым, правядзенне працэдур дзяржаўных закупак Беларускім канцэрнам па матэрыяльных рэсурсах ажыццяўлялася ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 2003 г. № 652 «Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення закупак тавараў, работ і паслуг», Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 529 «Аб дзяржаўных закупках», Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2008 г. № 618 «Аб дзяржаўных закупках у Рэспубліцы Беларусь».

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 2007 г. № 53 «Аб некаторых пытаннях пераўтварэння Беларускага канцэрна па матэрыяльных рэсурсах» дзяржаўнаму гандлёва-вытворчаму аб'яднанню «Белрэсурсы» - кіруючая кампанія холдынгу «Белрэсурсы» вызначана функцыя арганізатара па правядзенні працэдур дзяржаўных закупак тавараў у выпадку прыняцця рашэння заказчыка пра гэта.

З 1 студзеня 2013 г. у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 лiпеня 2013 г. № 419-З «Аб дзяржаўных закупках», а таксама пастановай Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2016 г. № 24 «Аб некаторых пытаннях арганізацыі дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг)» ААТ «Белрэсурсы» - кіруючая кампанія холдынгу «Белрэсурсы» праводзіць для заказчыкаў электронныя аўкцыёны ў электроннай форме адкрытых конкурсаў і працэдуры запыту цэнавых прапаноў, а таксама працэдуры закупкі з адной крыніцы ў выпадках, калі раней праведзеная ім працэдура закупкі не адбылася.

Разам з працэдурамі дзяржаўных закупак, ААТ «Белрэсурсы» - кіруючая кампанія холдынгу «Белрэсурсы» праводзіць для заказчыкаў таксама працэдуры закупак тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў і іншых крыніц фінансавання ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку выбару пастаўшчыка (падрадчыка, выканаўцы) пры правядзенні працэдур закупак за кошт уласных сродкаў. Арганізатарам - ААТ «Белрэсурсы» - кiруючая кампанія холдынгу «Белрэсурсы» таксама праводзяцца працэдуры закупак у адпаведнасці з будаўнічым заканадаўствам.

Аплата з заказчыкаў за арганізацыю і правядзенне працэдур як дзяржаўных закупак, так і закупак за кошт уласных сродкаў і іншых крыніц ААТ «Белрэсурсы» - кіруючая кампанія холдынгу «Белрэсурсы» не спаганяецца.

За 2003-2018 г.г. ДА «Белрэсурсы» - кіруючая кампанія холдынгу «Белрэсурсы» праведзена 8443 працэдуры дзяржаўных закупак на суму 729,5 млн. рублёў, у тым ліку 1279 электронных аўкцыёну на суму 85,0 млн. рублёў. Таксама з 2008 года па 2018 г. праведзена 1237 працэдуры закупкі за кошт уласных сродкаў на суму 266,5 млн. рублёў. За дадзены перыяд у працэдурах закупак прыняло ўдзел 18 647 удзельнікаў, у тым ліку 2448 замежных з Расіі, Украіны, Аўстрыі, Англіі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Ірландыі, Італіі, Карэі, Канады, Кітая, Латвіі, Літвы, Польшчы, Славакіі, ЗША, Турцыі, Францыі, Фінляндыі, Чэхіі, Швецыі, Швейцарыі, Эстоніі.

У 2018 годзе агульная колькасць праведзеных працэдур склала 485, у тым ліку:

дзяржаўных закупак - 351 (72,4% ад агульнай колькасці працэдур) на суму 47,8 мiльёнаў рублёў;

за кошт уласных сродкаў для іншых заказчыкаў - 29 (6,0 % ад агульнай колькасці працэдур) на суму 10,73 мiльёнаў рублёў;

за кошт уласных сродкаў для арганізацый - удзельнікаў холдынгу «Белрэсурсы», у тым ліку праз адзіную службу заказчыка холдынгу «Белрэсурсы» па закупках пры будаўніцтве - 65 (13,4 % ад агульнай колькасці працэдур) на суму 10,3 мiльёнаў рублёў;

за кошт уласных сродкаў для ДА «Белрэсурсы», у тым ліку па закупках пры будаўніцтве - 40 (8,2 % ад агульнай колькасці працэдур) на суму 1,8 мiльёнаў рублёў.

Таксама у 2018 годзе ДА «Белрэсурсы» у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2016 № 271 «Аб цэнтралізацыі сродкаў абароны раслін» правяло 4 працэдуры на закупку сродкаў абароны раслін для арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вырошчванні сельскагаспадарчых культур, а таксама дзейнасць па вырошчваннi дадзеных культур і перапрацоўцы прадукцыі сельскай гаспадаркі, у якіх прыняло ўдзел 284 ўдзельніка, у тым ліку 4 замежных ўдзельніка.


Официальный Интернет-портал Президента Республики Беларусь Официальный Интернет-портал Государственного комитета по имуществу Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь