РУС БЕЛ ENG

Аб холдынгу

Холдынг «Белрэсурсы» створаны ў студзені 2014 года. У холдынг уваходзiць 17 буйных аптовых і прамысловых арганізацый, асноўнымі відамі дзейнасці якіх з'яўляюцца аптовы і рознічны гандаль металапрадукцыяй, хімічнай прадукцыяй, гума-тэхнічнымі вырабамі, будаўнічымі матэрыяламі, вытворчасць прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння і тавараў народнага спажывання, вырабаў з пластмас, плёнкі, сінтэтычных мыйных сродкаў, кардоннай упакоўкі, збор (нарыхтоўка) другасных матэрыяльных рэсурсаў і іх перапрацоўка, арганізацыя працэдур закупак тавараў, работ, паслуг, у тым ліку дзяржаўных, аказанне лагістычных, брокерскіх і іншых паслуг.

Займаючы лідзіруючыя пазіцыі на рынках, холдынг «Белрэсурсы» мае разгалінаваную сетку складскіх комплексаў (спецыялізаваных і універсальных), размешчаных у Мінску, ва ўсіх абласных і ў многіх раённых цэнтрах рэспублікі, аснашчаных неабходным абсталяваннем для захоўвання і складской перапрацоўкі металапрадукцыі, хімічнай прадукцыі, будаўнічых матэрыялаў, машынабудаўнічай, электратэхнічнай і іншых відаў прадукцыі.

З'яўляючыся адным з лідэраў у галіне збору (нарыхтоўкі) другасных матэрыяльных рэсурсаў і іх перапрацоўкі, холдынг «Белрэсурсы» мае шырокую сетку накапляльных пляцовак па прыёмцы змешанага шклабоя ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама прыёма-нарыхтоўчых пунктаў для прыёмкі ў насельніцтва макулатуры, шклабоя, палімераў, РСО, металалому, адходаў бытавой тэхнікі.

Холдынг «Белрэсурсы» укамплектаваны высокакваліфікаванымі кадрамі, якія маюць вялікі практычны вопыт. Агульная колькасць работнікаў холдынгу складае больш за 2,5 тысячы чалавек.

Официальный Интернет-портал Президента Республики Беларусь Официальный Интернет-портал Государственного комитета по имуществу Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь