РУС БЕЛ ENG

Гісторыя

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 кастрычніка 1996 г. № 401 «Аб стварэнні Беларускага канцэрна па матэрыяльных рэсурсах» у мэтах павышэння эфектыўнасці сістэмы аптовага гандлю матэрыяльнымі рэсурсамі, забеспячэння паставак тавараў для дзяржаўных патрэб, а таксама для прадпрыемстваў і арганізацый рэспублікі быў створаны канцэрн «Белрэсурсы».

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 2007 г. № 53 «Аб некаторых пытаннях пераўтварэння Беларускага канцэрна па матэрыяльных рэсурсах» канцэрн «Белрэсурсы» быў ператвораны ў Дзяржаўнае гандлёва-вытворчае аб'яднанне «Белрэсурсы».

Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь 28 студзеня 2014 года ў Дзяржаўным рэестры холдынгаў за № 74 зарэгістраваны холдынг «Белрэсурсы» з кіруючай кампаніяй – ДА «Белрэсурсы» - кіруючая кампанія холдынгу «Белрэсурсы».

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2019 г. № 11 «Аб холдынгу «Белрэсурсы» ДА «Белрэсурсы» - кіруючая кампанія холдынгу «Белрэсурсы» з 1 чэрвеня 2019 г. ператворана ў ААТ «Белрэсурсы» - кіруючая кампанія холдынгу «Белрэсурсы».

Официальный Интернет-портал Президента Республики Беларусь Официальный Интернет-портал Государственного комитета по имуществу Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь