РУС БЕЛ ENG

Брокерскія паслугі

ААТ «Белрэсурсы» - кіруючая кампанія холдынгу «Белрэсурсы» мае адзінаццацігадовы вопыт працы ў якасці акрэдытаванага прафесійнага брокера ў ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа», які прадстаўляе на біржавых таргах інтарэсы як прадаўцоў, так і пакупнікоў. Брокерскія паслугі трэйдары таварыства аказваюць па ўсіх напрамках, прадстаўленых у ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа»: секцыі металапрадукцыі, лесапрадукцыі, сельгаспрадукцыі, прамысловых і спажывецкіх тавараў. Неабходна адзначыць, што секцыя металапрадукцыі займае дамінуючае месца.

Паводле рэйтынгу ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» ААТ «Белрэсурсы» - кіруючая кампанія холдынгу «Белрэсурсы» па выніках 2017 года займала 6-е месца ў рэйтынгу дзелавой актыўнасці біржавых брокераў па колькасці актыўных кліентаў, 8-е месца ў рэйтынгу дзелавой актыўнасці біржавых брокераў па колькасці біржавых здзелак і 9-е месца па аб'ёме біржавых здзелак у вартасным выразе.

Па выніках 2018 года ААТ «Белрэсурсы» - кіруючая кампанія холдынгу «Белрэсурсы» заняло 9-е месца ў рэйтынгу па аб'ёме біржавых здзелак у вартасным выражэнні (па секцыі металапрадукцыі - 2-е месца па аб'ёме біржавых здзелак у вартасным выражэнні), 6-е месца ў рэйтынгу дзелавой актыўнасці біржавых брокераў па колькасці біржавых здзелак.

Асноўная маса кліентаў ААТ «Белрэсурсы» – кіруючая кампанія холдынгу «Белрэсурсы» як біржавога брокера - прамысловыя, будаўнічыя і камунальныя прадпрыемствы дзяржаўнай формы ўласнасці, якія згодна з дзеючым заканадаўствам абавязаны набываць прадукцыю ўстаноўленага пераліку на біржавых таргах ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа».


Кантактная інфармацыя: 

Тэлефоны: +375 17 222-83-61, +375 17 220-50-17.


Официальный Интернет-портал Президента Республики Беларусь Официальный Интернет-портал Государственного комитета по имуществу Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь